Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінфін ЗША патлумачыў, чаму ў «Крамлёўскім дакладзе» трэба сакрэтная частка


Будынак Міністэрства фінансаў ЗША ў Вашынгтоне
Будынак Міністэрства фінансаў ЗША ў Вашынгтоне

Міністэрства фінансаў ЗША патлумачыла неабходнасьць засакрэчанай часткі «Крамлёўскага дакладу» — дакумэнту пра чыноўнікаў і бізнэсоўцаў з атачэньня прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Сакрэтны разьдзел быў патрэбны, каб прадухіліць «уцёкі» згаданых у сьпісах людзей з актываў кампаній, якія трапляюць пад санкцыйныя рызыкі. Пра гэта ў інтэрвію агенцтву Bloomberg заявіў прадстаўнік амэрыканскага Мінфіну Тоні Сэег.

Паводле Сэега, даклад быў няправільна інтэрпрэтаваны. У Мінфіне ЗША адзначылі, што агульнадаступная частка дакладу зьмяшчае ў аснове адкрытыя крыніцы. Засакрэчаная ж частка напісана па сакрэтных крыніцах.

30 студзеня Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала «Крамлёўскі даклад» — сьпіс асобаў, набліжаных да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, у дачыненьні да якіх могуць быць уведзеныя санкцыі. У сьпіс трапілі 210 чалавек. У іх ліку ўсе чальцы ўраду Расіі, супрацоўнікі адміністрацыі Пуціна, кіраўніка дзяржаўных карпарацый, кіраўнікі праваахоўных ведамстваў і алігархі. Пасьля публікацыі дакладу міністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын заявіў, што на яго аснове могуць быць уведзеныя новыя абмежаваньні ў дачыненьні да Расеі. Дэталі кіраўнік Мінфіну ЗША не раскрыў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG