Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дар’я Домрачава выйграла золата на этапе Кубка сьвету ў Італіі


Архіўнае фота. 2014 год. Сочы.
Архіўнае фота. 2014 год. Сочы.

Беларуская біятляністка Дар’я Домрачава выйграла гонку з масавым стартам у заключны дзень шостага этапу Кубка сьвету ў Антхольцы (Італія).

Паводле агенцтва БелаАН, дыстанцыю даўжынёй 12,5 км спартсмэнка пераадолела за 40 хвілін 23,9 сэкунды з адным штрафным колам (1 + 0 + 0 + 0). На другім месцы Анастасія Кузьміна са Славакіі (1 + 1 + 0 + 1), на трэцім — фінка Кайса Мякярайнен (1 + 0 + 2 + 1).

Ірына Крыўко фінішавала на 12-м месцы (+1.07,1; 0 + 0 + 0 + 1), Надзея Скардзіна не стартавала.

Напярэдадні Домрачава стала трэцяй у гонцы перасьледу. На фінішы дыстанцыі яна ня стала абганяць італьянку Даратэю Вірэр, якая ў запале барацьбы зламала кій. Біятлённая супольнасьць расцаніла ўчынак беларускай спартсмэнкі як праяву сумленнай гульні.

Сёмы этап Кубка сьвету пройдзе 8-11 сакавіка ў Кантыялахці (Фінляндыя).

З 10 па 23 лютага біятляністы будуць выступаць на зімовых Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG