Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вікторыя Азаранка прапусьціць тэнісны турнір Australian Open


Вікторыя Азаранка на корце, 2014 год
Вікторыя Азаранка на корце, 2014 год

Экс-першая ракетка сьвету Вікторыя Азаранка ня зможа выступіць на Australian Open-2018, заявіў дырэктар турніру Крэйг Тылі. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Раней у сьнежні 2017 году Азаранка атрымала wild card на ўдзел у Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (Australian Open) і зьбіралася прыехаць у Мэльбурн для ўдзелу ў турніры. Аднак цяпер стала вядома, што тэнісістка ня зможа ўдзельнічаць у чэмпіянаце.

«Вельмі шкада, што [Азаранка] ня можа паехаць у Аўстралію ў гэтым годзе, — сказаў Крэйг Тылі ў сваёй заяве ў панядзелак. — Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі зьяўляецца яе любімым турнірам, і яна зь нецярпеньнем чакае вяртаньня ў Мэльбурн ў наступным годзе».

Паведамляецца, што Wild card замест Азаранкі атрымае аўстралійка Айла Тамляновіч.

У жніўні 2017 году Азаранка абвясьціла, што ня выступіць на US Open з прычыны судовага працэсу з былым цывільным мужам з нагоды апекі над іхным агульным сынам.

У ліпені Вікторыя Азаранка разышлася зь Білі Маккігам, бацькам яе сына Леа Аляксандра. Пасьля разрыву Макінг зьвярнуўся ў суд Лос-Анджэлеса наконт «крадзяжу дзіцяці», на падставе чаго было прынятае рашэньне: на час разгляду справы аб апякунстве хлопчык ня можа пакідаць горад.

З-за судовага працэсу беларуска прапусьціла ўсю летне-асеннюю сэрыю амэрыканскіх турніраў, змаганьні ў Азіі і фінал Кубку фэдэрацыі, у якім зборная Беларусі прайграла ЗША.

Вікторыя Азаранка 10 разоў выступала на адкрытым чэмпіянаце ЗША. Найлепшым дасягненьнем беларускі на гэтым турніры зьяўляюцца два выхады ў фінал у 2012 і 2013 гадах, у абодвух матчах яна прайграла амэрыканцы Сэрэне Уільямс. На дадзены момант беларуска займае 210-е месца ў рэйтынгу WTA.

Australian Open адбудзецца у 2018 годзе з 15 па 28 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG