Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі Макрон усклаў вянок ля офісу сатырычнага часопісу Charlie Hebdo


Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон ускладае вянок каля габрэйскага супэрмаркету, дзе тры гады таму джыхадзісты захапілі закладнікаў.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон ускладае вянок каля габрэйскага супэрмаркету, дзе тры гады таму джыхадзісты захапілі закладнікаў.

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон усклаў вянок перад былымі офісамі сатырычнага часопісу «Charlie Hebdo» з нагоды трэцяй гадавіны забойства яго супрацоўнікаў джыхадзістамі.

Цырымонія, якая адбылася 7 студзеня, мела не пампэзны характар на просьбу сем’яў загінулых. Двое джыхадзістаў, якія пакляліся ў вернасьці «Аль-Кайдзе», забілі 11 чалавек у офісах «Charlie Hebdo» у 2015 годзе, каб адпомсьціць за сатырычнае асьвятленьне ісламу.

Да Макрону далучыліся журналісты з «Charlie Hebdo», якія выжылі, а таксама члены ўраду і мэр Парыжу Эн Ідальга.

Жанчына робіць сэлфі на фоне партрэтаў загінулых журналістаў
Жанчына робіць сэлфі на фоне партрэтаў загінулых журналістаў

Вянкі былі таксама пакладзеныя пад памятную мэмарыяльную дошку ля рынку Гіпершахер у Порт-дэ-Вінсэнэ ва ўсходняй частцы Парыжа, дзе тры гады таму экстрэміст захапіў закладнікаў у габрэйскім супэрмаркеце неўзабаве пасьля нападу джыхадзістаў на францускі сатырычны часопіс «Charlie Hebdo».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG