Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па ўсім сьвеце прайшлі пратэсты мусульманаў супраць «Шарлі Эбдо»


Тысячы мусульманаў па ўсім сьвеце выйшлі на вуліцы, каб асудзіць малюнак прарока Мухамада у францускім сатырычным часопісе Charlie Hebdo на вокладцы сьвежага нумара.

У Карачы 16 студзеня пакістанская паліцыя выкарыстала дубінкі, вадамёты і сьлезацечны газ, каб разагнаць каля 200 дэманстрантаў — у асноўным студэнтаў, зьвязаных з рэлігійнай партыяй Джамаат-э-Ісламі.

Тры чалавекі атрымалі раненьні ў выніку ўспышкі гвалту каля консульства Францыі, у тым ліку фатограф францускага інфармацыйнага агенцтва AFP.

У Ярданіі дэманстранты зладзілі сутычкі з паліцыяй пасьля таго, як яна паспрабавала прадухіліць марш да францускай амбасады ў Амане.

Вулічныя дэманстрацыі супраць публікацыі таксама прайшлі ў Альжыры, Сырыі, Індыі, на Філіпінах і ў Ерусаліме, дзе пратэст арганізавалі палестынцы.

Вокладка апошняга нумару Charlie Hebdo адлюстроўвае Мухамада са сьлязой, якія трымае шыльдачку, на якой напісана: «Я — Шарлі», выказваючы такім чынам салідарнасьць з 12 ахвярамі тэракту, зьдзейсьненага ісламскімі баевікамі ў парыскім офісе часопіса «Шарлі Эбдо» на мінулым тыдні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG