Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікаў ўлады Ірану адмовіцца ад гвалту


Паліцыя на вуліцах Тэгерану, сталіцы Ірану, многія гарады якога ахопленыя пратэстамі. 2 студзеня 2018 году
Паліцыя на вуліцах Тэгерану, сталіцы Ірану, многія гарады якога ахопленыя пратэстамі. 2 студзеня 2018 году

Лідэры Эўразьвязу далучыліся да ЗША ў асуджэньні таго, што яны назвалі «непрымальнай стратай чалавечых жыцьцяў» у сувязі з пратэстамі ў Іране, паклікаўшы Тэгеран дазволіць мірным дэманстрантам свабодна выказваць сваю незадаволенасьць.

Пра гэта, у прыватнасьці, заявіла ўвечары 2 студзеня Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі Фэдэрыка Магерыні. Яна заклікала ўлады Ірану «ўстрымацца ад гвалту».

«Мірная дэманстрацыя і свабода выказваньня думак зьяўляюцца асноўнымі правамі, якія прымяняюцца да ўсіх краінаў, Іран не зьяўляецца выключэньнем», — сказала яна.

Занепакоенасьць колькасьцю ахвяраў у Іране ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Ірану Хасанам Рухані выказаў і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон. Ён заклікаў праяўляць «стрыманасьць» да пратэстоўцаў.

«Трэба паважаць фундамэнтальныя правы, у тым ліку свабоду слова і дэманстрацый», — сказаў Макрон.

Затое ў офісе Рухані заклікалі прыняць захады супраць арганізацыі «Народныя маджахеды Ірану», якую Тэгеран абвінаваціў у распальваньні пратэстаў.

Раней таксама Вялікая Брытанія, Нямеччына, Швэцыя і Турэччына выказалі занепакоенасьць у сувязі з гібельлю людзей і заклікалі іранскія ўлады паважаць правы чалавека. Вашынгтон настаяў на скліканьні экстранага пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН з прычыны гвалту ў Іране.

Раней кіраўнік і духоўны лідэр Ірана аятала Алі Хамэнэі, камэнтуючы пратэсты, заявіў, што ворагі Ірану аб’ядналіся, каб нашкодзіць уладам краіны.

У Іране 28 сьнежня ў ходзе антыўрадавых пратэстаў ужо загінулі сама меней 22 чалавекі, у тым ліку адзін паліцэйскі; прыкладна 450 чалавек былі арыштаваныя за 6 дзён дэманстрацый.

Мітынгі ў Іране пачаліся як выступы супраць высокай інфляцыі і павышэньня цэнаў на асноўныя прадукты харчаваньня, але хутка ператварыліся ў антыўрадавыя пратэсты.

Іранскія пратэсты ў фактах і цытатах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG