Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведамляе пра 12 загінулых пратэстоўцаў


Антыўрадавыя пратэсты працягваюцца ў краіне пяты дзень.

Больш падрабязнасьцяў ў паведамленьні не прыводзіцца.

Раней паведамлялася аб чатырох ахвярах: двое пратэстоўцаў загінулі 30 траўня, яшчэ двое — у ноч на 1 студзеня на паўднёвым захадзе краіны.

Антыўрадавыя акцыі пачаліся ў Іране 28 сьнежня на знак пратэсту супраць росту цэнаў, і працягваюцца ў некалькіх гарадах, у тым ліку ў Тэгеране.

Паліцыя арыштавала сотні дэманстрантаў. Прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані 31 сьнежня заявіў, што грамадзяне «абсалютна вольныя» крытыкаваць уладу і пратэставаць, але засьцярог ад гвалту.

Улады Ірану заблякавалі доступ да папулярных сацсетак. Карыстальнікі заявілі аб немагчымасьці карыстацца Instagram і Telegram 31 сьнежня. Абодва сэрвісы папулярныя сярод іранцаў і зручныя для прызначэньня месцаў сустрэчы дэманстрантаў. Пратэстоўцы абураныя ростам цэнаў і нявыкананымі абяцаньнямі прэзыдэнта Хасана Рухані наконт свабоды слова і сходаў.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у чарговы раз выказаў падтрымку пратэстоўцам, крытыкуючы іранскія ўлады за «закрыцьцё інтэрнэту» і абвінавачваючы іх у парушэньні правоў удзельнікаў акцый.

За апошні пэрыяд цэны на многія асноўныя прадукты харчаваньня выраслі ў Іране на 40 адсоткаў. Па дадзеных цэнтральнага банка краіны, інфляцыя складае каля 10 працэнтаў. Беспрацоўе ў гэтым фінансавым годзе склала 12,4 працэнта, што амаль на паўтара працэнта больш, чым у мінулым годзе. З 80 мільёнаў насельніцтва Ірану — каля 3,2 млн грамадзянаў зьяўляюцца беспрацоўнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG