Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі ў калядным пасланьні заклікаў маліцца за Ўкраіну і мігрантаў


Pope Francis (L) blesses the faithful from the balcony of St Peter's basilica
Pope Francis (L) blesses the faithful from the balcony of St Peter's basilica

У сваім Калядным звароце да «Гораду і сьвету» Папа Рымскі Францішак распавёў, што моліцца за мір ва Ўкраіне, каб «Бог прынёс сьвет гэтай дарагой нам зямлі», – сказаў ён.

«Мы бачым Езуса ў дзецях, якія разам са сваімі сем'ямі пакутуюць ад гвалту ва Ўкраіне і яго сурʼёзных гуманітарных наступстваў. Мы молімся, каб Бог неўзабаве падаў сьвет гэтай дарагой нам краіне», – заявіў пантыфік.

Францішак таксама заклікаў да спыненьня ізраільска-палестынскага канфлікту і заявіў аб неабходнасьці выкарыстоўваць рашэньне аб дзьвюх дзяржавах на Блізкім Усходзе. «Давайце маліцца аб тым, каб воля да аднаўленьня дыялёгу пераважала паміж бакамі і каб канчатковае рашэньне было дасягнута на падставе мірнага суіснаваньня дзьвюх дзяржаў ва ўзаемна ўзгодненых і міжнародна прызнаных межах», – заявіў Францішак у сваім Калядным звароце з балькона на плошчы Сьвятога Пятра ў Рыме.

Папа рымскі другі раз публічна выказаў сваю пазыцыю пра Ерусалім пасля рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа 6 сьнежня прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю. Францішак заклікаў да захаваньня «статус-кво» Ерусаліма, каб новыя напружаныя адносіны на Блізкім Усходзе надалей не распальвалі сусьветныя канфлікты.

Папа Рымскі Францішак зьвярнуўся з традыцыйным сьвяточным пасланьнем «Да гораду і сьвету» (Urbi et Orbi) з заклікам да больш чым мільярду каталікоў не ігнараваць цяжкае становішча мігрантаў, «выцесьненых са сваёй зямлі» з-за лідэраў, якія жадаюць праліваць «нявінную кроў».

«Так шмат крокаў схаваныя ў кроках Язэпа і Марыі», – заявіў пантыфік, які сам зʼяўляецца ўнукам італьянскіх мігрантаў з Аргентыны. Выступаючы напярэдадні Раства ў саборы Сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак заявіў, што сёньня «мы бачым сьляды мільёнаў людзей, якія не хочуць сыходзіць са сваёй зямлі, але, гнаныя, пакідаюць на ёй сваіх блізкіх». Шмат хто быў вымушаны бегчы ад тых лідэраў, «якія, каб навязаць сваю ўладу і павялічыць сваё багацьце, ня бачаць ніякіх праблем у праліваньні нявіннай крыві», – заявіў 81-гадовы Францішак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG