Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд: Беларуская вэтслужба або ўдзельнічае ў незаконных схемах, або неэфэктыўная


Зьнішчэньне санкцыйнага сыру, архіўнае фота
Зьнішчэньне санкцыйнага сыру, архіўнае фота

Рассельгаснагляд абрынуўся з крытыкай на беларускі бок за махлярскія пастаўкі ў Расею санкцыйнай прадукцыі з Украіны і Эўразьвязу.

Паводле ведамства, беларускія кампаніі «Белмытсэрвіс», «Газ Венчурэ», «Глобалкастам» завозілі санкцыйную малочную прадукцыю, а пазначалі, што яна з Ірана, Македоніі, Сан-Марына і Кітаю.

З паведамленьня вынікае, што гаворка ідзе пра 150 тысяч тон сыру, які па дакумэнтах праходзіў як «бялкова-тлучшавы паўцьвёрды прадукт».

«Рассельгаснагляду спатрэбіўся ўсяго адзін дзень для таго, каб зьвязацца з вэтэрынарнымі службамі Ірана, Македоніі, Сан-Марына і Кітая і атрымаць ад іх адказ, што ўвезеная прадукцыя ў адрас беларускіх і расейскіх атрымальнікаў не адгружалася», — гаворыцца на афіцыйным сайце кантрольнай службы.

У выніку расейскі бок робіць выснову «пра неэфэктыўнасьць кантролю вэтэрынарнай службы Беларусі», якая «альбо ўдзельнічае ў незаконных схемах, або не надае належнай увагі таму, што адбываецца»

З вынікамі сваёй праверкі ведамства зьвярнулася ў расейскія Генпракуратуру, ФСБ, МУС, падатковыя і мытныя службы, а таксама ў беларускае Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Кампанія «Глобалкастам» раней на сваім сайце адпрэчыла падобныя абвінавачаньні і завіла пра праявы нядобрасумленнай канкурэнцыі і дыскрэдытацыі беларускіх прадпрыемстваў. У прыватнасьці кампанія паведаміла пра неаднаразовыя выпадкі выкарыстаньня ейных рэквізытаў іншымі суб’ектамі гаспадараньня ў Расеі для нелегальнага перамяшчэньня тавараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG