Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозаўцы да помніка Леніну прынесьлі вянок з чарапамі


“Каб нагадаць пра тыя мільёны людзей, якіх бальшавікі забілі”, - распавёў пра ўчынак мясцовы актывіст Вітольд Ашурак. Сам ён ужо сабраў заплечнік, мае пры сабе пашпарт і цыгарэты, бо ведае, што за такое можа быць пакараны.

Такі вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны
Такі вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны

Вянок актывісты купілі ў краме. «Палічылі, што кветкі будуць такому кату занадта, то кветкі састрыглі. Прымацавалі выявы чарапоў і надпіс „Гары, кат, у пекле“. Дадалі трохі калючага дроту, каб было маляўніча. Калючы дрот — гэта сымбаль бальшвізму», — распавядае Ашурак. Пакінулі каля помніку і традыцыйныя для такога месца гвазьдзікі.

Вітольд Ашурак
Вітольд Ашурак

Вітольд Ашурак кажа, што цяпер у Бярозаўцы да помніка Леніну не прыходзіць, а «праходзяць». Згадвае, як бабуля распавядала яму, што раней гэты помнік складаўся з двух асобаў: Леніна і Сталіна. Сталіна пазьней прыбралі, а Ленін застаўся.

Яшчэ школьнікам Вітольда вадзілі да помніка. «Апошнім часам ён стаіць занядбаны. Палушчыўся ўвесь, стаіць, як у каросьце. Такое адчуваньне, што хутка яго здымаць. Бо ён ужо не выконвае тую функцыю, якая яму прызначалася», — кажа Вітольд Ашурак.

Паводле актывіста, калі яны спраўдзілі месца праз паўгадзіны, вянку каля помніку ўжо не было.

Працяг: Міліцыя прыйшла па тлумачэньні наконт чарапоў для Леніна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG