Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Польшчы ў Швайцарыі напісаў свой зварот па-беларуску і на тарашкевіцы. Фотафакт


Польскі консул Мацей Клос (справа) зачытвае зварот амбасадара ў Залятурне. Фота Аляксандра Сапегі
Польскі консул Мацей Клос (справа) зачытвае зварот амбасадара ў Залятурне. Фота Аляксандра Сапегі

У Швайцарыі ў горадзе Залятурн, дзе адкрылі помнік Тадэвушу Касьцюшку, польскі консул прачытаў зварот ад пасла Якуба Кумаха на беларускай мове, напісаны тарашкевіцай.

«Шаноўнае спадарства!» — зьвярнуўся пасол да прадстаўнікоў беларускай і польскай дыяспараў.

У сваім звароце амбасадар падзякаваў беларусам за падораны гораду Салятурну помнік Касьцюшку. «Хацеў бы выказаць спадзеў, што гэты помнік будзе ў будучыні аб’ядноўваць палякаў, беларусаў і іншыя народы — нашчадкі Рэчы Паспалітай», — напісана ў звароце.

Амбасадар падкрэсьліў, што Польшча зь вялікай сымпатыяй ставіцца да вяртаньня Тадэвуша Касьцюшкі ў пантэон нацыянальных герояў Беларусі. «Няхай у будучым памятае гэтае імя кожны тыран, які б хацеў паставіць пад сумнеў незалежнасьць і сувэрэнітэт любой з нашых краінаў», — напісаў польскі амбасадар.

21 кастрычніка ў Швайцарыі ў горадзе Залятурн адкрылі помнік Тадэвушу Касьцюшку. Ініцыятыва ўшанаваньня героя Беларусі, Польшчы і ЗША належыць швайцарскім беларусам. Аднак напярэдадні адкрыцьця адбыўся канфлікт. Польская амбасада выступіла супраць надпісу на шыльдзе: «Выбітнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў». У выніку гэты тэкст так і не зьявіўся на шыльдзе, аднак беларусы прыйшлі на адкрыцьцё помніку з расьцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў».

На адкрыцьці помніка прысутнічалі дыпляматы Беларусі, Польшчы і Літвы, дырэктарка сядзібы-музэю Касьцюшкі ў Косаве (Івацэвіцкі раён) Натальля Сушко.

Польскі пасол у Швайцарыі — беларусам: Помнік Касьцюшку будзе сымбалем нашага братэрскага змаганьня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG