Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар ЦРУ: КНДР «на парозе» ажыцьцяўленьня ядзернага ўдару па ЗША


Майк Пампэа
Майк Пампэа

Паўночная Карэя знаходзіцца на шляху дасягненьня за некалькі месяцаў пастаўленай Пхэньянам мэты — ажыцьцяўленьня ядзернага ракетнага ўдару па ЗША, заявіў 19 кастрычніка дырэктар ЦРУ Майк Пампэа.

«Цяпер яны досыць блізкія па сваіх магчымасьцях, што з пункту гледжаньня палітыкі ЗША азначае, што мы павінны паводзіць сябе так, быццам знаходзімся на парозе дасягненьня гэтай іх мэты», — сказаў Пампэа ў Вашынгтоне.

Але ён заявіў пра розьніцу паміж здольнасьцю запусьціць адну балістычную ракету зь ядзернай боегалоўкай і магчымасьцямі стварэньня вялікай колькасьці атамных боезарадаў і іх носьбітаў, а таксама разьвіцьця ядзернага арсэналу.

Выступаючы пазьней на тым жа форуме ў Вашынгтоне, дарадца ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі прэзыдэнта ЗША Гэрбэрт Райманд МакМастэр сказаў:

«Мы ўдзельнічаем у гонцы, каб вырашыць гэтую праблему без ваенных дзеяньняў».

Паўночная Карэя пачала сваю ядзерную праграму некалькі дзесяцігодзьдзяў таму і сёлета павялічыла выпрабаваньні зброі. Двойчы ў ліпені Пхэньян запускаў ракету далёкага дзеяньня, якая патэнцыйна магла б дасягнуць мацерыковай часткі Злучаных Штатаў. У верасьні КНДР правяла свой самы магутны атамны выбух.

12 фактаў і цытатаў пра канфлікт паміж Паўночнай Карэяй і ЗША

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG