Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп сустрэўся з вайскоўцамі і абвясьціў «зацішша перад бурай»


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў у Белым доме сустрэчу з вышэйшым вайсковым камандаваньнем увечары 5 верасьня. Сустрэчу ён назваў «зацішшам перад бурай».

Перад тым, як прэзыдэнт з жонкай павінны былі пазіраваць разам з вайскоўцамі для супольнага фота, Дональд Трамп зьвярнуўся да журналістаў з пытаньнем, «ці ведаюць яны, што сымбалізуе» гэты сход?

«Можа быць, гэта зацішша перад бурай, — патлумачыў Трамп. — У нас найлепшыя ў сьвеце вайскоўцы».

На просьбу ўдакладніць, кажа кіраўнік Белага дома аб ударах па пазыцыях тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы», якія рыхтуюцца, ці пра новы віток канфрантацыі з Тэгеранам, Трамп коратка заўважыў: «Вы ўсё даведаецеся».

Незадоўга да гэтага Трамп паведаміў, што неўзабаве можа быць абвешчана аб выхадзе Злучаных Штатаў з так званай «ядзернай угоды» з Іранам. Таксама ён нядаўна заявіў пра «марнаваньне часу» ў перамовах з Паўночнай Карэяй і «маленькім чалавекам-ракетай», як ён называе кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG