Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Каталёніі не адказаў Мадрыду на пытаньне аб незалежнасьці рэгіёну


Кіраўнік ураду Каталёніі Карлэс Пудждэмон ня даў у панядзелак адназначнага адказу на пытаньне, ці абвясьціў рэгіён незалежнасьць ад Гішпаніі. У лісьце прэм’ер-міністру Марыяну Рахою Пудждэмон прапанаваў у бліжэйшыя два месяцы пачаць дыялёг аб выхадзе з тупіка.

Раней урад Гішпаніі адрынуў магчымасьць перамоваў і даў Пудждэмону пяцідзённы тэрмін — да 16 кастрычніка — каб растлумачыць сваю пазыцыю. У іншым выпадку ўрад, абапіраючыся на артыкул 155 Канстытуцыі Гішпаніі, прыпыніць статус рэгіянальнай аўтаноміі ў Каталёніі і ўвядзе там прамое кіраваньне.

10 кастрычніка Карлэс Пудждэмон абвясьціў, што Каталёнія атрымала права на незалежнасьць па выніках рэфэрэндуму 1 кастрычніка, але адклаў яе афіцыйнае абвяшчэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG