Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўракамісіі пра Каталёнію: «Я не хачу, каб ЭЗ складаўся з 90 дзяржаваў»


Жан-Клёд Юнкер
Жан-Клёд Юнкер

Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер лічыць, што незалежнасьць Каталёніі ад Гішпаніі можа падштурхнуць іншыя рэгіёны ў эўрапейскіх краінах да спробаў аддзяліцца.

«Я б не хацеў, каб праз 15 гадоў Эўразьвяз складаўся з прыкладна 90 дзяржаваў», — заявіў Юнкер ў пятніцу падчас выступу ва ўнівэрсытэце Люксэмбургу. Паводле яго, кіраваць ЭЗ у такім выглядзе будзе нашмат больш складана.

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі адбыўся 1 кастрычніка. За выхад рэгіёну са складу Гішпаніі выказаліся больш за 90 працэнтаў тых, хто узяў удзел у галасаваньні. Яўка, паводле дадзеных саміх каталёнскіх уладаў, склала 43 адсоткі ад агульнага ліку выбарнікаў.

Мадрыд абвясьціў галасаваньне незаконным. Такога самага меркаваньня прытрымліваюцца ў Эўракамісіі. Супраць аднабаковага абвяшчэньня незалежнасьці Каталёніі выступілі таксама Францыя, Нямеччына і Італія.

Рэфэрэндум крытыкуюць за тое, што яго праводзілі без выкананьня неабходных нормаў, а ў самой Каталёніі праходзіла толькі агітацыя за незалежнасьць і зусім не было кампаніі ў падтрымку адзінства Гішпаніі. Аднак пасьля рэфэрэндуму ў рэгіёне прайшлі шматтысячныя мітынгі як прыхільнікаў, так і праціўнікаў незалежнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG