Па словах Трампа, з моманту апошняй сустрэчы з Парашэнкам у чэрвені Украіна дасягнула значнага прагрэсу. Прэзыдэнт ЗША заўважыў, што жыцьцё ва Украіне «становіцца лепшым», а міжнародныя кампаніі бачаць ва ўкраінскім рынку вялікі патэнцыял.
Парашэнка высока ацаніў супрацоўніцтва Украіны і ЗША ў сферы бясьпекі і абароны, а таксама адзначыў рост тавараабароту паміж дзьвюма краінамі.
На брыфінгу пасьля сустрэчы Парашэнка таксама заявіў журналістам, што Трамп падтрымаў ініцыятыву па разьмяшчэньні ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны міратворчай місіі ААН, у тым ліку ўздоўж расейска-ўкраінскай мяжы.