Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя затрымала каталёнскіх урадоўцаў за рэфэрэндум аб незалежнасьці


Дэманстрацыя ў Барсэлёне ў падтрымку незалежнасьці 11 версьня 2017 году
Дэманстрацыя ў Барсэлёне ў падтрымку незалежнасьці 11 версьня 2017 году

Гішпанская паліцыя затрымала шэраг каталёнскіх урадоўцаў і правяла ператрусы ў рэгіянальных урадавых міністэрствах, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі забароненага рэфэрэндуму за незалежнасьць.

Каталёнскія лідэры ігнаруюць пастанову суду спыніць падрыхтоўку да галасаваньня, якой Мадрыд назваў незаконным. Прэзыдэнт каталёнскага Нацыянальнага сходу Жордзі Санчэс заклікаў да мірнага супраціву. «Давайце супраціўляцца мірна, давайце выходзіць і абараняць нашы інстытуты», — напісаў ён у твітэры.

Рэфэрэндум заплянаваны на 1 кастрычніка.

Рэгіён Каталёнія, каля мяжы з Францыяй, мае насельніцтва 7,5 мільёнаў чалавек. Сталіца рэгіёну — вядомы турыстычны горад Барсэлёна. Каталёнія, якая мае статус «аўтаномнай супольнасьці», зьяўляецца часткай Гішпаніі з XVII стагодзьдзя, але мае ранейшую шматвекавую гісторыю ўласнай дзяржаўнасьці ды горкія ўспаміны пра забарону выкарыстоўваць каталянскую мову падчас дыктатуры генэрала Франка 1939–1975 гадоў.

У новы час каталёнцы спрабуюць здабыць незалежнасьць ад Гішпаніі прынамсі з пачатку XX стагодзьдзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG