Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прыгразіў цалкам разбурыць Паўночную Карэю


Дональд Трамп, прэзыдэнт ЗША, выступ на 72 сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН, 19 верасьня 2017
Дональд Трамп, прэзыдэнт ЗША, выступ на 72 сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН, 19 верасьня 2017

Сёньня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп упершыню пасьля ўступленьня на пасаду выступіў на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.

Трамп заявіў, што яго стаўленьне да зьнешняй палітыкі, вызначанае формулай «Амэрыка вышэй за ўсё», не супярэчыць інтарэсам іншых краінаў. Паводле яго, кожны лідэр любой дзяржавы павінен ставіць інтарэсы сваёй краіны вышэй за ўсё. Трамп сказаў, што яго палітыка будзе будавацца на прынцыпах рэалізму і ня будзе замахвацца на інтарэсы іншых краінаў.

«Мы павінны абараняць нашы народы, іх інтарэсы і іх будучыню. Мы павінны супрацьстаяць пагрозам сувэрэнітэту — ад Украіны да Паўднёва-Кітайскага мора», — заявіў Трамп, зьвяртаючыся да лідэраў краінаў сьвету.

Пра Паўночную Карэю

Прэзыдэнт ЗША назваў дзеяньні рэжыму Паўночнай Карэі «нялюдзкімі». Трамп назваў «бязладзьдзем» тое, што некаторыя краіны працягваюць гандляваць з Паўночнай Карэяй.

Прэзыдэнт падкрэсьліў, што калі ЗША давядзецца абараняцца, «​у нас ня будзе іншага выбару, акрамя як цалкам разбурыць Паўночную Карэю»​.

Надышоў час для Паўночнай Карэі ўсьвядоміць, што варта адмовіцца ад ядзернай зброі і што дэнуклеарызацыя КНДР — адзіны спосаб знайсьці мірнае рашэньне карэйскага канфлікту — заявіў прэзыдэнт ЗША.

Трамп падзякаваў Кітаю і Расеі за падтрымку рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН, якая ўвяла санкцыі супраць Паўночнай Карэі, але сказаў, што «гэтага недастаткова». Трамп заклікаў аказаць далейшы ціск на КНДР і заявіў, што «надышоў час для ўсіх краінаў ізаляваць рэжым Кіма».

Пра Іран

Трамп рашуча асудзіў пагадненьне аб ядзернай праграме Ірану, заключанае ягонам папярэднікам на пасадзе прэзыдэнта Баракам Абамам. Трамп назваў гэтае пагадненьне «ганебным» для ЗША. Паводле яго словаў, урад Ірану, які ператварыў цудоўную краіну з багатай гісторыяй у сыравінны прыдатак, фінансуе тэрарызм, распаўсюджвае тэрарызм і гвалт на сваіх суседзяў.

Напярэдадні свайго выступу ў ААН Трамп напісаў раніцай у сваім Твітары, што гэта будзе «вялікі дзень у Арганізацыі Абʼяднаных Нацыяў».

Раней Дональд Трамп правёў двухбаковыя сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і прэмʼер-міністрам Ізраілю Біньямінам Нетаньягу, зь якімі абмеркаваў пагадненьне аб ядзернай праграме Ірану.

Пра Вэнэсуэлу

Прэзыдэнт Трамп таксама рэзка скрытыкаваў палітыку прэзыдэнта Вэнэсуэлы. «Сацыялістычная дыктатура Нікаласа Мадуры прычыніла жахлівы боль добрым людзям гэтай краіны. Гэты карумпаваны рэжым зьнішчыў квітнеючую нацыю, накінуў няўдалую ідэалёгію, якая спарадзіла галечу і пакуты», — заявіў Трамп. Ён зазначыў, што ЗША гатовыя пачаць «далейшыя дзеяньні», калі ўлады Вэнэсуэлы будуць і далей кіраваць сваім народам аўтарытарнымі мэтадамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG