Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША да 1 верасьня адкажуць на рашэньне Расеі аб высылцы 755 дыпляматаў


Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан

Вашынгтон да 1 верасьня падрыхтуе адказ на рашэньне Масквы скараціць колькасьць супрацоўнікаў амэрыканскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў у Расеі. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан у панядзелак у Маніле ў кулюарах саміту Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (ASEAN), паведамляе Associated Press. Пры гэтым Тылерсан удакладніў, што пакуль Вашынгтон ня вызначыўся з характарам захадаў у адказ.

Дзяржаўны сакратар ЗША таксама заявіў, што Расея прадэманстравала «пэўную гатоўнасьць» весьці перамовы наконт сытуацыі ва Ўкраіне і што Вашынгтон гатовы надалей узаемадзейнічаць з Масквой.

У нядзелю ў Маніле адбылася гутарка дзяржаўнага сакратара ЗША з кіраўніком МЗС Расеі, падчас якой Сяргей Лаўроў даў Тылерсану тлумачэньні наконт захадаў, прынятых Расеяй у адказ на новыя амэрыканскія санкцыі. Лаўроў падкрэсьліў, што Масква гатовая аднавіць нармальны дыялёг з Вашынгтонам пры ўмове адмаўленьня ЗША ад канфрантацыі.

28 ліпеня МЗС Расеі абвясьціў аб скарачэньні да 455 чалавек пэрсаналу амэрыканскіх дыпляматычных місіяў у Расеі, у тым ліку тэхнічных супрацоўнікаў, а таксама аб забароне работнікам амбасады ЗША карыстацца дачай у Срэбным Бары і гаспадарчым памяшканьнем у Маскве.

Крэмль заявіў, што гэта — адказ на прыняцьцё Кангрэсам ЗША 27 ліпеня закону аб узмацненьні санкцыяў супраць Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG