Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве прызначыў арышт украінскага пракурора і сьледчага па справах Януковіча і Шайгу


Ukraine -- illustration Donbas-TV
Ukraine -- illustration Donbas-TV

Басманны суд Масквы санкцыянаваў завочны арышт пракурора Галоўнай ваеннай пракуратуры Украіны Руслана Краўчанкі і сьледчага па асабліва важных справах украінскай Генпракуратуры Вадзіма Прыймачока, перадае TUT.BY​ са спасылкай на News.ru. Па інфармацыі СМІ, яны расьсьледуюць справы ў дачыненьні да міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча.

«Па хадайніцтве сьледчага суд выбраў у дачыненьні да Краўчанкі і Прыймачока, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку, меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту завочна», — сказала ТАСС прэс-сакратарка суду Юнона Царова сказала. Рашэньне было прынята яшчэ 20 ліпеня.

Краўчанку і Прыймачоку прадʼяўленае абвінавачваньне па ч. 2 арт. 299 Крымінальнага кодэксу Расеі — «прыцягненьне заведама невінаватага да крымінальнай адказнасьці або незаконнае ўзбуджэньне крымінальнай справы, злучанае з абвінавачваньнем асобы ў зьдзяйсьненьні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства». Артыкул прадугледжвае пакараньне ад 5 да 10 гадоў зьняволеньня.

Па інфармацыі ТАСС, ваенны пракурор Краўчанка і сьледчы Прыймачок расьсьледуюць ва Ўкраіне справу ў дачыненьні да міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу. Украіна абвінавачвае яго ў сувязі зь меркаванай прысутнасьцю расейскіх вайскоўцаў у Данбасе, дзе яны дапамагалі або дапамагаюць сэпаратыстам ДНР і ЛНР.

Краўчанка, акрамя таго, кіруе групай сьледчых па справе аб дзяржаўнай здрадзе экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

У сакавіку 2017 года Ваенная пракуратура перадала ў суд абвінаваўчы акт у дачыненьні да Януковіча. Яму прадʼяўлена абвінавачваньне ў зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных, у прыватнасьці, артыкуламі КК Украіны аб дзяржаўнай здрадзе і замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць краіны. Абалонскі раённы суд Кіева 29 чэрвеня задаволіў хадайніцтва пракуратуры адносна правядзеньня завочнага судовага разбору па справе аб дзяржаўнай здрадзе Януковіча.

5 ліпеня экс-прэзыдэнт заявіў, што адмаўляецца ўдзельнічаць ў судовым працэсе па абвінавачваньні яго ў дзяржаўнай здрадзе. Ён таксама адклікаў сваіх адвакатаў. Януковіч лічыць, што ў падчас працэсу былі «парушаныя ўсе магчымыя прынцыпы і нормы права», а вынік суду «загадзя вызначаны». У далейшым Януковічу быў прадстаўлены дзяржаўны адвакат для абароны яго ў судзе. Наступнае паседжаньне па справе адбудзецца 3 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG