Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалок стане гэдлайнэрам фэсту пад эгідаю горадзенскай вэртыкалі


Фрагмэнт афішы
Фрагмэнт афішы

15 ліпеня пад Горадняй пройдзе VIII Міжнародны аўтафэстываль SunDay-2017. Гэдлайнэрам імпрэзы абвешчаны гурт «Ляпіс-98» на чале зь Сяргеем Міхалком. Чакаецца, што сёлета Open Air наведае ня меней за 20 тысяч чалавек.

Арганізатары фэсту — Горадзенскі райвыканкам і клюб «АўтаГродна» пры падтрымцы кампаніі Bosch. Канцэртна-забаўляльнай пляцоўкай стане тэрыторыя старога аэрапорту блізу вёскі Караліно, на беразе Юбілейнага возера.

Пасьля афіцыйнага адкрыцьця а 14-й гадзіне наведнікаў чакае дэманстрацыя рэдкіх аўтамабіляў.

Падрыхтаваныя разнастайныя забавы — ад самага гучнага «стрэлу» з выхлапной трубы да спаборніцтваў радыёкіраваных мадэляў. Таксама пройдзе конкурс прыгажосьці «Міс Сандэй-2017».

Канцэртную частку Open Air распачне Сяргей Міхалок з настальгічным праектам «Ляпіс-98». Музычны маратон падхопяць прафэсійныя дыджэі. Дыскатэка, як абяцаюць арганізатары, працягнецца да 5-й раніцы.

У сваю чаргу Bosch забясьпечыць удзельнікаў і наведнікаў фэсту «сілкаваньнем» — будзе ўсталяваны адмысловы стэнд у выглядзе вялізнага аўтамабільнага акумулятара, ад якога можна бясплатна зарадзіць мабільныя прылады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG