Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Кіеве пачаў разглядаць справу Януковіча аб дзяржаўнай здрадзе. Жывая трансьляцыя


Судовае пасяджэньне
Судовае пасяджэньне

Абалонскі раённы суд Кіеву ў чацьвер пачаў завочнае пасяджэньне ў справе былога прэзыдэнта краіны Віктара Януковіча, якога абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе. Такое рашэньне было прынятае пасьля таго, як падсудны не зьявіўся ў кіеўскі суд асабіста і ня стаў выходзіць на сувязь у фармаце відэаканфэрэнцыі.

Пракурор пачаў зачытваць тэкст абвінаваўчага акту.

Украінскі вайсковы пракурор Руслан Краўчанка раней выказаў здагадку, што Януковіч наўмысна адмаўляецца ад удзелу ў судовых пасяджэньнях. Абарона былога кіраўніка дзяржавы настойвае, што ён мае намер удзельнічаць у працэсе ў рэжыме відэаканфэрэнцыі з суду ў Растове-на-Доне, але для гэтага міністэрства юстыцыі Ўкраіны павінна адправіць афіцыйны запыт у Расею.

Былому прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу, які ўцёк у Расею, інкрымінуюць «замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны», «дзяржаўную здраду» і «вядзеньне агрэсіўнай вайны».

Сярод ключавых доказаў віны экс-прэзыдэнта фігуруе фотакопія яго ліста, накіраванага ім у сакавіку 2014 году ў Савет Фэдэрацыі Расеі і ў адміністрацыю прэзыдэнта Пуціна з заклікам увесьці войскі на тэрыторыю Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG