Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ робіць больш жорсткім візавы рэжым зь некаторымі трэцімі краінамі


Эўрапейскі зьвяз робіць больш жорсткімі візавы рэжым для трэціх краінаў, што ня хочуць прымаць назад сваіх грамадзянаў, якія не атрымалі статус уцекача ў Эўропе.

У часе апошняга дня саміту ЭЗ у Брусэлі было прынятае рашэньне абмежаваць выдачу ўязных віз грамадзянам такіх краін, як Банглядэш і Нігерыя.

Члены Эўразьвязу дагэтуль ня могуць дасягнуць кансэнсусу ў пытаньні аб шляхах пераадоленьня міграцыйнага крызысу — самага вострага ў Эўропе ад часоў Другой сусьветнай вайны.

У пятніцу ж удзельнікі саміту выступілі супраць парушэньня прынцыпаў сумленнай канкурэнцыі ў сусьветным гандлі і за ўзмацненьне рэакцыі ў адказ на пратэкцыянісцкія дзеяньні Кітаю і ЗША. Была дасягнутая дамоўленасьць старанна праінспэктаваць усе інвэстыцыі дзяржаўных кітайскіх і іншых замежных кампаніяў у стратэгічныя сэктары эканомікі ЭЗ. У ходзе дыскусіі згадвалася, у прыватнасьці, імкненьне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа абмежаваць імпарт прадукцыі эўрапейскай сталеліцейнай і алюмініевай галінаў.

22 чэрвеня лідэры краінаў ЭЗ дамовіліся працягнуць санкцыі супраць Расеі яшчэ на паўгоду — да студзеня 2018 году. У Брусэлі лічаць, што Крэмль не прыкладае дастатковых намаганьняў для выкананьня Менскіх дамоўленасьцяў па мірным урэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG