Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух Макрона прэтэндуе на абсалютную большасьць у парлямэнце


Рух прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона «Наперад, рэспубліка» у выніку парлямэнцкіх выбараў можа атрымаць абсалютную большасьць у Нацыянальнай асамблеі — больш за 400 месцаў з 577. Такія прагнозы сацыёлягаў па выніках першага тура галасаваньня, які адбыўся ў нядзелю.

У цэлым па краіне кандыдаты руху Макрона і іх саюзьнікі атрымалі больш за 32 працэнты галасоў, амаль удвая апярэдзіўшы найбліжэйшых супернікаў — правую партыю «Рэспубліканцы».

Выбары ў Францыі праходзяць не па партыйных сьпісах, а па мажарытарнай сыстэме. У другі тур кандыдаты руху «Наперад, рэспубліка» выйшлі больш чым у 400 акругах і, як лічаць назіральнікі, у пераважнай большасьці зь іх атрымаюць перамогу. «Рэспубліканцы», відавочна, сфарміруюць другую па велічыні фракцыю. Праваліўся правы «Нацыянальны фронт», які набраў толькі каля 14 адсоткаў галасоў, аднак яго лідэр — Марын Лё Пэн — захоўвае шанцы на перамогу ў адной з акругаў. Яшчэ менш галасоў набралі сацыялісты, якім у папярэднім скліканьні парлямэнта належала большасьць.

Яўка ў першым туры выбараў прызнана рэкордна нізкай — 50 адсоткаў ад агульнай колькасьці грамадзян з правам голасу. Другі тур пройдзе 18 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG