Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бацюшку са свастыкай» выставілі абвінавачаньне


Канстанцін Бурыкін
Канстанцін Бурыкін

Сьвятару з Гатава Менскага раёну, былому фактычнаму кіраўніку Фэдэрацыі паўэрліфтынгу Беларусі Канстанціну Бурыкіну выстаўлена абвінавачаньне, ягоная справа перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд. Пра гэта паведамілі «Нашай ніве» ў Сьледчым камітэце.

Дзеяньні Бурыкіна ад пачатку кваліфікавалі як «незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да боепрыпасаў» (ч. 2 арт. 295 КК). Цяпер абвінавачаньне прад’яўленае як паводле гэтай, так і паводле трэцяй часткі артыкулу — тыя ж дзеяньні, учыненыя паўторна альбо групай асобаў па папярэдняй змове. За гэта абвінавачанаму пагражае або абмежаваньне волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 10 гадоў.

«Зусім дрэнныя справы ў БПЦ, калі сьвятар са свастыкай атрымаў прыход у сталіцы»

Бурыкін быў вядомы шчыльнымі кантактамі з нэанацысцкай арганізацыяй «Рускае нацыянальнае адзінства», праўда, ці быў ён непасрэдна чальцом РНА, дакладна невядома.

У 2014 годзе высьветлілася, што ў сьвятара з тых часоў на плячы застаецца свастыка. Тады Бурыкін у інтэрвію СМІ адрокся ад сваіх былых захапленьняў. Пры гэтым, паводле інфармацыі СМІ, ён захоўваў кантакты з прарасейскай арганізацыяй «Румол», гэтая суполка праводзіла спаборніцтвы на базе ягонага прыходу.

Бурыкін быў таксама кіраўніком духоўна-спартовага цэнтру «Белая Русь» і першым намесьнікам старшыні Беларускай фэдэрацыі паўэрліфтынгу, якой кіраваў Генадзь Калесьнік — палкоўнік міліцыі, старшыня БФСТ «Дынама».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG