Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон паабяцаў весьці з Расеяй «патрабавальны дыялёг»


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон прымае ў панядзелак, 29 траўня, у Вэрсалі прээзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Напярэдадні рабочага візыту крамлёўскага лідэра ў Францыю Макрон заявіў, што будзе весьці з Расеяй «патрабавальны дыялёг». Пра гэта ён заявіў у інтэрвію выданьню Le JDD.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Эманюэль Макрон займаў адну з самых жорсткіх пазыцыяў у дачыненьні да Расеі сярод францускіх кандыдатаў у прэзыдэнты: у прыватнасьці, ён заяўляў, што «не падзяляе каштоўнасьці» Ўладзіміра Пуціна. Пуцін, у сваю чаргу, у сакавіку прымаў у Маскве галоўную суперніцу Макрона на выбарах, кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен.

Прэзыдэнты Расеі і Францыі сустрэнуцца ў панядзелак на тэрыторыі Вэрсальскага парку ў Вялікім Трыяноне, дзе адкрываецца выстава «Пётр Першы, цар у Францыі, 1717», арганізаваная ў супрацоўніцтве з Эрмітажам і прысьвечаная першаму візыту расейскага манарха ў францускае каралеўства.

Тымчасам ва францускай сталіцы дзясяткі актывістаў выйшлі на акцыю, каб прадэманстраваць сваё стаўленьне да прыезду прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў Францыю.

Украінская журналістка Ала Лазарава апублікавала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» галерэю здымкаў з акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG