Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрадзеная асадка


Ўільям Фрэдэрык Ўітэрынгтан, «Вясковая пошта» (1853)
Ўільям Фрэдэрык Ўітэрынгтан, «Вясковая пошта» (1853)

Бабуля мая ў маладосьці працавала лістаношай. Але мала хто ведае: акрамя лістоў, яна насіла ў памяці выбітных людзей, якія прызямляліся ў сьветлай (ці ветлай?) Гародні. Пашчасьціла дзяўчыне неаднаразова бачыць Васіля Быкава, які жыў у цэнтры, на Сьвярдлова (гарадзенцы любяць абзываць свае вуліцы ў гонар чужынцаў)…

У кватэры празаіка было шмат карцінаў. Маляўнічай карцінай паўстае расповед пра скрадзеную асадку. Нейк сталася, ня мела бабуля прылады, каб пацьвердзіць факт атрыманьня пошты. Пісьменьнік прапанаваў сваю, прыгожую, з гравіроўкай «В. Быкаў», аўтаручку. Падпісаў, падарыў бабулі, кажучы: «Гэта вам, на памяць». Асадку на пошце калегі скралі. Памяць, хоць дзявочая, пра пісьменьніка ў бабулі засталася навек.

Аліна Паўлоўская

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG