Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І вам таго ж!


Васіль Пяроў, «Сельскі хрэсны ход на Вялікдзень» (1861)
Васіль Пяроў, «Сельскі хрэсны ход на Вялікдзень» (1861)

Якіх толькі велікодных віншаваньняў не пачуеш у нашай амаль што хрысьціянскай краіне!

Напярэдадні Вялікадня, у Жарсную пятніцу, разьмінаюся на вуліцы са знаёмай. Вітаюся, яна адказвае: «Добры дзень! Са сьвятам!» Не разумеючы, перапытваю: «Зь якім гэта?» Яна (здзіўлена): «Ну як жа, Пасха ж пасьлязаўтра!» Я ўяўна ўсьміхаюся — зь Вялікаднем у Жарсную пятніцу мяне яшчэ ніколі не віншавалі.

Але гэта яшчэ што! На Вялікдзень сустракаю знаёмага, вітаюся традыцыйна: «Хрыстос ускрос!» У адказ замест «сапраўды ўскрос» нечакана чую (трымайцеся за крэсла, каб ня ўпасьці): «І вам таго ж!» Ледзь стрымліваючы рогат, адказваю: «Вялікі дзякуй!»

Канстанцін Сырэль

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG