Паводле яго слоў, Асад схаваў ад інспэктараў ААН сотні тон газу зарын і іншых атрутных рэчываў і перадаў для зьнішчэньня далёка не ўвесь арсэнал, які быў у рэжыму.
У адказ на гэтую публікацыю міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што беглага сырыйскага генэрала відавочна «прастымулявалі альбо пугай, альбо пернікам».
4 красавіка ў выніку авіяўдару урадавай авіяцыі Сырыі ў горадзе Хан-Шейхун (правінцыя Ідліб) загінулі 86 чалавек, як мяркуецца, атруціўшыся газам зарын. ЗША і заходнія краіны заявілі, што скінутыя бомбы былі хімічныя. Дамаск і яго саюзьнік Масква гэта адмаўляюць.
7 красавіка ЗША нанесьлі ўдар на базе сірыйскіх ВПС, зь якой — паводле іх дадзеных — быў зроблены авіярэйд у Хан-Шейхун. Рэжым Башара Асада і Расея назвалі гэта «актам агрэсіі».