Суд адбудзецца ў апошні дзень тэрміну зьняволеньня Севярынца. Калі суд не вынесе рашэньне аб чарговым арышце, то сустаршыню БХД павінны вызваліць 10 красавіка прыблізна ў 19.00.
Затрыманы ўвечары 31 сакавіка ў Менску на акцыі салідарнасьці ля будынку КДБ Севярынец знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна.
Раніцай 31 сакавіка Севярынец быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі абароны Курапатаў 24 лютага. Аднак пасьля абвяшчэньня прысуду палітык затрыманы ня быў, ён без перашкод пакінуў будынак суду.
Увечары таго ж дня Севярынец прыйшоў да КДБ, каб узяць удзел у акцыі салідарнасьці з затрыманымі ў справе аб так званай арганізацыі масавых беспарадкаў. Ён пасьпеў падняць два плякаты з партрэтамі затрыманых і выгукнуць «Свабоду палітвязьням!». Акрамя яго былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек. Севярынца даставілі ў Цэнтральнае РУУС, адкуль адвезьлі ў турму на Акрэсьціна.
Сустаршыню «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Паўла Севярынца, які з 31 сакавіка адбывае 10-сутачны арышт за акцыю абароны Курапатаў, 10 красавіка будуць судзіць зноў — гэтым разам за акцыю ля будынку КДБ вечарам 31 сакавіка. Пра гэта паведаміла прэс-служба БХД са спасылкай на жонку палітыка Вольгу Севярынец.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1