Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Умовы ўтрыманьня жудасныя — холад, антысанітарыя, кормяць адзін раз у дзень». Актывіст Валеры Мінец выйшаў на волю пасьля 10 сутак арышту


Валеры Мінец
Валеры Мінец

Актывіста зь Ліды Валерыя Мінца засудзілі за ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбываўся ў Менску 17 лютага.

Суд над Мінцом адбываўся ў Лідзе, бязь сьведак. Яму паказалі запіс відэатрансьляцыі з Радыё Свабода, дзе ён даваў інтэрвію.

— Я не адмаўляў, што быў на акцыі, але сказаў, што лічу яе законнай і што меў права паводле Канстытуцыі, як і ўсе, хто тады сабраўся ў Менску, на свабоду сходаў і свабоду слова ў нашай краіне. Віны я не прызнаў.

Мінец сказаў Свабодзе, што ёсьць мноства новых плянаў наконт таго, як далей дамагацца сваіх правоў.

— Думаю, што ўсё гэта буду абмяркоўваць са сваімі сябрамі, бо навокал людзі патрабуюць зьменаў. Жыць так, як мы жывём цяпер, ужо ніхто ня хоча. Добра, што быў час паразважаць над усім. Але ўмовы ўтрыманьня жудасныя — холад, антысанітарыя, кормяць адзін раз у дзень... Дзякуй вялікі ўсім маім блізкім, сябрам, калегам з працы, усім, хто не забываў, прыносіў перадачы і падтрымліваў маральна. Такое не забываецца.

У Лідзе за ўдзел у менскім «Маршы недармаедаў» на 12 сутак асуджаны актывіст зь Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Ён мае выйсьці на волю 3 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG