Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраваць АНТ будзе кадравы вайсковец і «дыплямаваны» ідэоляг


Марат Маркаў
Марат Маркаў

Хто такі Марат Маркаў, які на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі замяніў Рыгора Кісяля ў крэсьле кіраўніка Агульнанацыянальнага тэлебачаньня (АНТ)?

Кісель узначальваў АНТ цягам 15 гадоў, ад моманту стварэньня тэлеканалу ў 2002-м. Апошнім часам праз хваробу ён стаў няздольны выконваць свае абавязкі, але фармальна вызвалены ў сувязі «з заканчэньнем тэрміну кантракту».

Ягоны наступнік Маркаў — кадравы вайсковец, яму 48 гадоў, нарадзіўся ў Лунінцы на Берасьцейшчыне. Скончыў менскую Вышэйшую вайсковую камандную вучэльню, якая пазьней увайшла ў склад Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Пазьней вучыўся на юрыдычным факультэце Белдзяржунівэрсытэту і ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце.

Да канца 2011 году працаваў загадчыкам аддзелу працы з грамадзкімі аб’яднаньнямі ў прэзыдэнцкай адміністрацыі, намесьнікам ідэалягічнага ўпраўленьня. Пасьля быў пераведзены ў структуру Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, прызначаны намесьнікам старшыні. На канале «Беларусь 1» вёў аналітычную праграму «Буйным плянам».

Летась атрымаў падзяку ад прэзыдэнта «за высокае прафэсійнае майстэрства, значны асабісты ўнёсак у асьвятленьне важных падзеяў сацыяльна-эканамічнай і грамадзка-палітычным жыцьці краіны».

Заснавальнікі ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал (АНТ)» — Міністэрства інфармацыі, «Беларусбанк» і ТАА «Фабрыка інфармацыйных тэхналёгіяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG