Паводле яго слоў, гэтае падразьдзяленьне Ўзброеных сіл Расеі будзе займацца, як ён выказаўся, «разумнай, пісьменнай і эфэктыўнай» прапагандай. Міністар адзначыў, што створаныя войскі «значна мацнейшыя» за тое ўпраўленьне, якое ў часы СССР займалася контрпрапагандай.
У цяперашні час, паводле вынікаў дасьледаваньня расейскай кампаніі Zecurion Analytics, Расея ўваходзіць у пяцёрку краін з самымі разьвітымі «кібэрвойскамі», якія займаюцца шпіянажам, кібэратакамі ды інфармацыйнымі войнамі. Колькасьць расейскіх «кібэрвойск», паводле дадзеных Zecurion Analytics, дасягае тысячы чалавек, на іх дзейнасьць штогод выдаткоўваецца каля 300 мільёнаў даляраў.
У пачатку студзеня амэрыканскія спэцслужбы прадставілі даклад, згодна зь якім Расея з дапамогай хакераў ўмяшалася ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. У лютым аб расейскіх кібэратаках заявілі ў Францыі. Умяшаньня Крамля ў выбарчы працэс таксама асьцерагаюцца ўлады Нямеччыны.