Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармацыя пра бясьпеку Беларускай АЭС вельмі сэлектыўная, — літоўскі міністар Лінкявічус


Лінас Лінкявічус
Лінас Лінкявічус

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус выказаў занепакоенасьць заявай экспэртаў Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ) на мінулым тыдні, што Беларусь належным чынам улічыла пагрозы, якія могуць узьнікнуць для Беларускай АЭС.

«Гэтая навіна яшчэ больш занепакоіла, таму што зусім скажаюцца факты, і нас абвінавачваюць у тым, што мы ня рады іхнім посьпехам. Але посьпех тут цяжка ўгледзець. Я назваў бы адной прычынай тое, што гэтая іх падача інфармацыі пра бясьпеку вельмі сэлектыўная, выбарковая, і МАГАТЭ не прыяжджае правяраць сама тое, што ёй у галаву прыйдзе. А прыяжджае тады, калі яе запрашаюць. І гэта спэцыялізаваныя брыгады, камісіі, групы экспэртаў, якія правяраюць толькі тыя сэгмэнты, што ўказвае бок, які запрашае», — сказаў Лінкявічус у інтэрвію радыёстанцыі Žinių radijas 26 студзеня.

Паводле літоўскага міністра, Беларусь, якая атрымала фрагмэнтарныя высновы, любіць абагульняць, нібы гаворыцца пра посьпех усяго праекту.

Раней кіраўнік літоўскай Дзяржаўнай інспэкцыі па бясьпецы атамнай энэргетыкі Міхаіл Мемчанка паведаміў BNS, што поўная місія Seed уключае шэсьць модуляў. Паводле Мемчанкі, экспэрты МАГАТЭ ацэньвалі Беларускую АЭС па двух модулях, таму праведзеная місія ня мела поўнага характару.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG