Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш недармаедаў пойдзе на плошчу Бангалор


Да такога рашэньня прыйшоў сёньня аргкамітэт правядзеньня Маршу недармаедаў, заплянаванага на 15-га сакавіка ў Менску.

Вырашылі, што збор удзельнікаў акцыі будзе ля Нацыянальнай акадэміі навук, а затым яны пойдуць да плошчы Бангалор.

Адказваючы на пытаньне, чаму выбраны такі маршрут, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сказаў:

«Справа ў тым, што гэты маршрут ужо ўлада дазваляла. Мы спадзяёмся, што ў акцыі прыме ўдзел шмат людзей, якія раней ня ўдзельнічалі ў падобных мерапрыемствах. Вось дзеля таго, каб не было нейкіх дадатковых складанасьцяў, мы вырашылі ісьці маршрутам Акадэмія навук — плошча Бангалор, хоць шмат каму з арганізатараў акцыі ён не даспадобы. Але нам важна прыцягнуць да акцыі як мага больш людзей».

Акрамя акцыі ў Менску, на 19-га лютага заплянаваная акцыі ў Магілёве і Гомелі. На пытаньне журналістаў, ці магчыма арганізаваць акцыі ў іншых месцах і рэгіёнах Беларусі, кіраўнік арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак адказаў, што «магчыма — мы будзем сачыць за сытуацыяй. Спадзяёмся, што да гэтай акцыі далучацца і ў іншых гарадах, напрыклад у Віцебску, Оршы, Бабруйску, некаторых іншых. Час пакажа адрасы будучых акцыяў».

Не плаціць падатак за дармаедзтва заклікаў актывіст Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі. Ён заявіў, што БХД падчас збору подпісаў за адмену прэзыдэнцкага дэкрэту аб дармаедзтве раіць людзям не аплочваць штраф, а абскарджваць такія рашэньні.

«Чым больш людзей не заплаціць падатак, тым болей шанцаў, што дэкрэт адменяць», — кажа Садоўскі.

Старшыня Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч, які таксама ўдзельнічаў у паседжаньні аргкамітэту, паведаміў Свабодзе, што ўжо сабрана 15 тысяч подпісаў за адмену дэкрэту аб дармаедах: 13,5 тысячы подпісаў існуюць у электронным выглядзе, 1,5 тысячы — у пісьмовым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG