Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» плянуе правесьці «сход дармаедаў»


Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч

На пачатку лютага кампанія «Гавары праўду» плянуе правесьці ў Менску «сход дармаедаў» — грамадзкія слуханьні, куды будуць запрошаны тыя, каго ўлада прызнала «дармаедамі».

Пра гэта Свабодзе расказала адна зь лідэраў «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч.

«З самага пачатку кампанія „Гавары праўду“ была супраць гэтага дэкрэту. Цяпер мы выступаем з ініцыятывай на пачатку лютага правесьці працоўны сход так званых дармаедаў, каб знайсьці адказ на пытаньне: што яшчэ нам трэба зрабіць, каб улада зразумела, што гэты дэкрэт варта адмяніць? Сход будзе ў фармаце слуханьняў. На яго будзем запрашаць людзей, якія атрымалі так званыя „лісты шчасьця“ і гатовыя сёньня выступаць публічна, пісаць скаргі і адстойваць свае правы. Таксама мы будзем запрашаць тых, хто сёньня дапамагае такім „дармаедам“. Запросім мы і дэпутатаў таксама. Відавочна, што сёньня дзяржава ня чуе грамадзян, якія гавораць пра несправядлівасьць гэтага закону», — кажа яна.

Зьмены, якія ўчора ўнёс у дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» Аляксандар Лукашэнка, Караткевіч лічыць недастатковымі — яна настойвае на поўнай адмене «падатку на дармаедаў». «Дэкрэт № 3 — антыканстытуцыйны, ён проста абражае людзей, і яго трэба адмяніць. З гэтай несправядлівасьцю мірыцца ня варта», — падкрэсьліла яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG