Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самагонка


Васілій Максімаў, «Паводле прыкладу старэйшых» (1864).
Васілій Максімаў, «Паводле прыкладу старэйшых» (1864).

Бацька гоніць самагонку. Час ад часу зазіраю да яго з пытаньнем: «Колькі ўжо там нацякло?» І недзе апоўначы бацька сам ужо кліча мяне, каб дапамог спарадкаваць апарат. На стале поўнае вядро. Бацька каштуе і мне дазваляе памачыць палец і аблізаць. Самагонка цёплая і пахне хлебам. «Нясі паперу. Паглядзім, як гарыць», — гаворыць бацька і дастае запалкі. Я мачу паперу і падношу да агню. Самагонка капае і гарыць сінім агнём. Бацька ўсьміхаецца: «Вось так будуць вантробы гарэць...»

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG