Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР заяўляе, што хутка створыць міжкантынэнтальную балістычную ракету


Кім Чэн Ын, 29 сьнежня 2016 году
Кім Чэн Ын, 29 сьнежня 2016 году

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын абвясьціў, што яго краіна знаходзіцца «на апошнім этапе» стварэньня міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты.

У навагоднім тэлезвароце да народу Кім Чэн Ын заявіў, што Паўночная Карэя «паднялася да вышыняў ядзернай дзяржавы» ў 2016 годзе і ў хуткім часе стане ўладальнікам міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты.

Заходнія агенцтвы, спасылаючыся на меркаваньні навукоўцаў, сьцьвярджаюць, што Пхеньяну яшчэ трэба будзе «некалькі гадоў працаваць» над стварэньнем міжкантынэнтальнай ракеты, здольнай несьці ядзерны зарад.

У 2016 годзе Паўночная Карэя правяла два ядзерныя выпрабаваньні і некалькі выпрабавальных пускаў балістычных ракет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG