Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэмар


Томас Коўл, “Зьнішчэньне імпэрыі” (1836)
Томас Коўл, “Зьнішчэньне імпэрыі” (1836)

Я бачыў яго тройчы.

Першы раз, калі ляцелі ў Зону. Яшчэ ў верталёце я заўважыў ягоныя дрыготкія рукі... Ля хаты, пад страху зарослай чартапалохам, ён доўга намагаўся расшпіліць шырынку — рукі трэсьлі дробныя дрыжыкі...

Другі раз — назаўтра, калі ён прамаўляў нешта няўцямнае перад так званым партгасактывам. У нейкі момант ён ледзь не ўварваўся ў пакойчык за сцэнай, дзе я, стомлены нудотай, курыў. Папрасіў цыгарэту. Ніяк ня мог уваткнуцца ў агеньчык запалкі...

Трэці раз — у тэлевізары. Прэс-канфэрэнцыя ГКЧП. Ня ведае, куды схаваць рукі...

Калі сьцьвярджаюць, што магчыма было утрымаць СССР, заўжды згадваю дрыготкія рукі Янаева. І хваробу трэмар.

Невылечную хваробу імпэрыі.

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG