Як піша tuzin.fm, гэты альбом лічыўся рарытэтным, выдаваўся толькі на касэтах і хутка разышоўся, а ў сеціве да гэтага публікаваліся толькі асобныя трэкі.
Усяго ў музычным зборніку «Гойкнуў баравік» 56 трэкаў. Паэт а капэля сьпявае песьні ды прыпеўкі з роднай Вушаччыны.
«Ідэя запісу была мая, і дзядзька Рыгор адгукнуўся на яе з імпэтам, бо яму хацелася зафіксаваць тое, што ён ведаў. Ён сам склаў сьпіс песень, і мы ўсё запісалі ў мяне дома, за гарбатаю, за нейкія тры гадзіны», — паведаміў Алесь Камоцкі.
Сьпевы з радзімы Барадуліна натхнілі шэраг музыкаў на праект «Песьні матчыны з Вушаччыны», прэм’ера якога заплянаваная на дзень народзінаў паэта — 24 лютага — у дзяржаўнай філярмоніі.
Паслухаць альбом «Гойкнуў баравік» можна тут.