Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Советская Белоруссия» назвала Рашэтнікава «балбатуном» і «дылетантам»


«Советская Белоруссия», архіўнае фота. Выпуск з артыкулам аб «справе Бяляцкага»
«Советская Белоруссия», архіўнае фота. Выпуск з артыкулам аб «справе Бяляцкага»

Друкаваны орган Адмінстрацыі прэзыдэнта Беларусі — газэта «Советская Белоруссия» — адказала на заявы дырэктара Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леаніда Рашэтнікава.

Ён заявіў, што «беларуская мова была створаная пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)». Пры гэтым спаслаўся на савецкую газэту «Правда» за 1926 год.

У артыкуле «Ошибка бывшего резидента» Рашэтнікава назвалі пэнсіянэрам, балбатуном і дылетантам. Матэрыялы інстытуту, які ён ўзначальвае, «СБ» назвала нікчэмнымі.

«Калісьці ў крылоўскія часы, дакладней у часы таварыша Андропава, гэты інстытут сапраўды быў сур'ёзнай арганізацыяй і лічыўся часткай КДБ СССР. У ельцынскую эпоху ў аналітыкаў канфіскавалі пагоны, перавялі на самаабслугоўваньне, і ад інстытута засталася толькі гучная назва», – гаворыцца ў артыкуле, падпісаным аддзелам палітыкі.

Газэта заклікае ігнараваць заявы Рашэтнікава:

«Усхваляваныя менчукі раяць Рашэтнікаву перагледзець «погляды», нагадваюць, што яшчэ «Слова пра паход Ігара» мела беларускія лексэмы, што, напрыклад, на чыстай беларускай мове, задоўга да рэвалюцыі, выходзіла газэта «Наша Ніва», а Купала і Колас пісалі на роднай мове тады, калі Рашэтнікава яшчэ не было і ў праекце. Ну навошта, не разумею, нэрвавацца? А то паслухаецца вас Рашэтнікаў, пачне на старасьці гадоў вывучаць «Слова пра паход...», тэкст жа там цяжкі, і падарве Рашэтнікаў здароўе, і кінецца ў палавецкія скокі. Пашкадуйце чалавека!» — раіць «Советская Белоруссия».

Беларускія гісторыкі пра заяву Леаніда Рашэтнікава: фальсыфікат і глупства

Прафэсар Генадзь Цыхун: беларуская мова існуе шмат стагодзьдзяў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG