17 сьнежня з Масквы ў першы рэйс адправіўся новы міжнародны цягнік № 13/14 Масква — Бэрлін, які будзе хадзіць пад брэндам Swift («Стрыж»). У першы рэйс зь Бэрліну цягнік Swift адправіцца 18 сьнежня.
Як паведамляе прэсавая служба Расейскай чыгункі, на шляху цягнік зробіць прыпынкі на станцыях Смаленск, Ворша, Менск, Берасьце, Цярэспаль, Варшава, Познань, Жэпін, Франкфурт (Одэр).
Упершыню пасажырскі цягнік сфармаваны з вагонаў, абсталяваных сыстэмаю аўтаматычнае зьмены шырыні колаў. Гэта дазволіць скараціць час на пераход з каляіны расейскага стандарту на эўрапейскі. Цягніку Swift спатрэбіцца каля 20 хвілін для праходжаньня па спэцыяльна абсталяванай пераводнай прыладзе, а цяпер зьмена колавых параў займае каля дзьвюх гадзінаў. Вагоны для цягніку вырабленыя кампаніяй Patentes Talgo S.L. (Гішпанія).
Такім чынам, адлегласьць ад Менску да Бэрліну цягнік будзе пераадольваць прыкладна за 12 гадзін, а паездка з Масквы да Бэрліну зойме 20 гадзін (цяпер — каля 25 гадзін), а ад Бэрліну да Масквы — 20 гадзін 35 хвілін (цяпер — 25 гадзін 56 хвілін).
Цягнік Swift будзе курсаваць двойчы на тыдзень.
Празь Беларусь пачаў хадзіць новы хуткасны цягнік Масква — Бэрлін.
Самае папулярнае
1