У Бруселі подпісы пад дамовай аб палітычным дыялёгу і супрацоўніцтве паставілі кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыка Магерыні і міністар замежных справаў Кубы Бруна Радрыгес Парылья.
Пагадненьне канчаткова ўступіць у сілу пасьля ўхваленьня Эўрапейскім парлямэнтам і ўрадамі краін ЭЗ. Акрамя гэтага, яго неабходна ратыфікаваць у кожнай з краінаў Эўразьвязу.
Перамовы наконт пагадненьня доўжыліся два гады — ад красавіка 2014 да сакавіка 2016, паведамляе Deutsche Welle.
На думку прадстаўнікоў ЭЗ, пагадненьне паміж Брусэлем і Гаванай мае паспрыяць эканамічнай і сацыяльнай мадэрнізацыі Кубы.