Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне выдзеляць 150 мільёнаў эўра на высылку мігрантаў


Урад Нямеччыны выдзеліць 150 мільёнаў эўра на праграму па вяртаньні імігрантаў, якім не далі статусу ўцекача. Пра гэта паведаміў міністар эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця Нямеччыны Герд Мюлер.

У інтэрвію нямецкай газэце Augsburger Allgemeine ён адзначыў, што праграмай змогуць скарыстацца выхадцы з Іраку, Афганістану і краінаў Балканскага паўвостраву. Паводле яго, дзякуючы гэтай ініцыятыве мігранты змогуць «пачаць жыцьцё зноў» у сябе на радзіме.

У 2015 годзе ў Нямеччыне папрасілі прытулку больш за мільён выхадцаў з краінаў Блізкага Ўсходу і Афрыкі. Рашэньне ўладаў Нямеччыны адкрыць межы для мігрантаў неаднаразова паддавалася крытыцы ў сувязі з павялічанай тэрарыстычнай пагрозай, пасьля чаго ўрад пачаў рабіць больш жорсткімі правілы атрыманьня статусу ўцекача і кантроль на межах.

Пасьля масавых нападаў імігрантаў на мясцовых жыхароў у навагоднюю ноч у Кёльне ўлады таксама вырашылі спрасьціць працэс дэпартацыі мігрантаў, якія парушылі закон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG