Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Кітай дамовіліся пра новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі


Злучаныя Штаты і Кітай дамовіліся пра новыя санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі за выпрабаваньне ядзернай зброі сёлета ў верасьні. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters. Расія вылучыла шэраг пярэчаньняў супраць праекту рэзалюцыі аб санкцыях, але, як чакаецца, ня будзе перашкаджаць прыняцьцю дакумэнту.

Санкцыі скіраваныя на абмежаваньне экспарту вугалю з Паўночнай Карэі ў Кітай, у выніку чаго Пхэньян можа пазбавіцца даходаў на дзясяткі мільёнаў даляраў. Экспэрты мяркуюць, што менавіта за кошт гэтай галіны КНДР фінансуе ядзерную праграму.

Санкцыі ў дачыненьні да Пхэньяну ўжо былі ўведзеныя пяць разоў з моманту першага ядзернага выбуху ў Паўночнай Карэі ў 2006 годзе. Сёлета 9 верасьня Паўночная Карэя правяла пятае выпрабаваньне ядзернай зброі, якое стала самым буйным у гісторыі краіны. Дагавор аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі падпісала большасьць незалежных дзяржаў сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG