Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хлопец з бэнзапілой» працягвае праходзіць псыхіятрычныя экспэртызы


Кветкі ў гандлёвым цэнтры «Новая Эўропа», адазу пасьля здарэньня
Кветкі ў гандлёвым цэнтры «Новая Эўропа», адазу пасьля здарэньня

Галоўнае сьледчае ўпраўленьне працягвае расьсьледаваньне крымінальнай справы, зьвязанай з трагічнымі падзеямі ў гандлёвым цэнтры «Новая Эўропа» 8 кастрычніка.

Як паведаміла прэс-сакратар Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова, «усебакова і старанна высьвятляюцца ўсе абставіны здарэньня».

«На сёньня сьледчыя атрымалі паказаньні больш чым ста сьведкаў. Далучаныя да матэрыялаў справы і прааналізаваныя вынікі больш за 30 экспэртных дасьледаваньняў. У мэтах паглыбленага вывучэньня асобы падазраванага і матываў зьдзейсьненага злачынства правядзеньне стацыянарнай комплекснай псыхоляга-псыхіятрычнай экспэртызы падоўжанае. Мера стрыманьня застаецца ранейшай — зьняволеньне пад вартай».

8 кастрычніка 17-гадовы хлопец з бэнзапілой напаў на людзей у гандлёвым цэнтры «Новая Эўропа». У выніку здарэньня адна жанчына загінула, яшчэ адна атрымала сур’ёзнае раненьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG