Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пацьвердзіў намер дэпартаваць з ЗША 3 мільёны нелегалаў


Мяжа ЗША і Мэксікі
Мяжа ЗША і Мэксікі

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пацьвердзіў свой намер пасьля ўступленьня на пасаду пабудаваць сьцяну на мяжы Злучаных Штатаў і Мэксікі.

У інтэрвію тэлеканалу CBS ён таксама заявіў пра гатоўнасьць дэпартаваць да трох мільёнаў нелегальных мігрантаў з крымінальным мінулым.

Паводле Трампа, сьцяна будзе ўстаноўлена толькі ў асобных раёнах мяжы, у астатніх месцах улады ЗША абмяжуюцца ўзьвядзеньнем агароджаў.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Трамп назваў некаторых мігрантаў з Мэксікі, якія пражываюць у ЗША, злачынцамі і гвалтаўнікамі. У выпадку свайго абраньня ён абяцаў дэпартаваць усіх прыежджых без легальнага статусу і пабудаваць бэтонную агароджуу на мяжы паміж дзьвюма краінамі.

Праціўнікі пляна Трампа лічаць будаўніцтва сьцяны немагчымым праз асаблівасьці ляндшафту і кошту праекта. Сам мільярдэр раней заяўляў, што ўзьвядзеньне сьцяны на мяжы з Мэксікай ня будзе каштаваць даражэй 8 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG