На пасаду дзяржаўнага сакратара прэтэндуюць пяць чалавек. Джон Болтан раней быў сталым прадстаўніком ЗША пры ААН. Таксама разглядаюцца кандыдатуры старшыні камітэту замежных справаў Сэнату Кангрэсу ЗША Боба Коркера, экс-сьпікера Палаты прадстаўнікоў Ньюта Гінгрыча і былога вайскавода кантынгентаў ЗША і НАТО ў Аўганістане генэрала Стэнлі Маккрыстала.
Таксама ў сьпісе згадваецца Залмай Халілзад, былы сталы прадстаўнік ЗША пры ААН. У Амэрыцы яго называюць першым мусульманінам, які зрабіў такую пасьпяховую карʼеру на дыпляматычнай службе ЗША.
Халілзад нарадзіўся ў пуштунскай сямʼі ў Аўганістане. На працу ў Дзяржаўны дэпартамэнт яго прынялі ў 1985 годзе. Ён працаваў спэцыяльным дарадцам намесьніка дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаньнях. Займаўся пытаньнямі ірана-ірацкай вайны і савецкай вайны ў Аўганістане, падтрымліваў шчыльныя сувязі зь лідэрамі маджагедаў. Працаваў амэрыканскім паслом у Іраку і Аўганістане.