Падставай для санкцый зьяўляюцца бамбардзіроўкі горада Алепа. Банкаўскія рахункі гэтых асобаў будуць замарожаныя, ім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. Усяго пад санкцыямі з-за канфлікту ў Сырыі знаходзяцца 217 асоб.
Заходнія краіны абвінавачваюць рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада ў бамбаваньнях шпіталёў, школаў, аб’ектаў гаспадарчай інфраструктуры з выкарыстаньнем бочкавых бомбаў, касэтных і хімічных боепрыпасаў. За пяць гадоў вайны ў Сырыі загінулі больш за 250 тысяч чалавек.
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 10 чалавек з атачэньня прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. У санкцыйны сьпіс увайшлі высокапастаўленыя вайскоўцы і чыноўнікі, паведамляе агенцтва Reuters.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1