Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Эдуарду Пальчысу вынесуць у пятніцу


Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

Прысуд у справе Эдуарда Пальчыса будзе абвешчаны ў пятніцу 28 кастрычніка ў Менскім гарадзкім судзе.

Пра гэта Свабодзе паведаміў Павал Севярынец. Сёмы дзень запар разам зь іншымі актывістамі ён ладзіць пікет у падтрымку Пальчыса каля будынку Менскага гарадзкога суду.

Паводле Паўла Севярынца, акцыя падтрымкі з Пальчысам будзе і ў пятніцу.

«Акцыя салідарнасьці будзе. На зачытваньне прысуду ўсіх жадаючых павінны запусьціць у залю суду. Думаю, прыйдзе значана болей людзей, і невядома, ці зьмесьцяцца яны ўсе ў судзе».

Пры гэтым у судзе Радыё Свабода гэтую інфармацыю не пацьвердзілі.

Эдуард Пальчыс знаходзіцца пад сьледзтвам са студзеня 2016 году. Ён быў затрыманы ў Расеі, а потым дэпартаваны ў Беларусь. Тут ён абвінавачваецца ў тым, што дзевяць артыкулаў ягонага сайту 1863x.com зьяўляюцца экстрэмісцкімі. Таксама яго абвінавачваюць у распаўсюдзе парнаграфіі.

Пасьля аналізу тэкстаў, за якія судзяць блогера, прааваабаронцы «Вясны» і Беларускай асацыяцыі журналістаў апублікавалі заяву, у якой прызналі Эдуарада Пальчыса палітычным зьняволеным.

Па словах Юліі Ганчаровай, прадстаўніцы Сьледчага камітэту, Пальчысу можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Пры гэтым праваабаронцы лічаць, што тэарэтычна можна разьлічваць на вызваленьне Пальчыса.

Суд у крымінальнай справе пачаўся 14 кастрычніка ў Менскім гарадзкім судзе. Ён праходзіць у закрытым рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG